Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 151 01 87 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

Карпаратывы


Арганiзацыя карпаратыЎных мерапрыемстваЎ - адзiн з асноЎных летнiх профiляЎ нашага турыстычнага прадпрыемства

вопыт у арганiзацыi мерапрыемстваЎ ад 50 да 3000 удзельнiкаЎ

ПРАПАНУЕМ НЕКАЛЬКІ ВАРЫЯНТАЎ КАРПАРАТЫЎНАЙ ПАДЗЕІ ДЛЯ ВАШАЙ КАМПАНІІ:

СПАРТЫЎНА-ТУРЫСТЫЧНЫ ЗЛЁТ

Мабільнасць, уласная матэрыяльная база і кваліфікаваны персанал дазваляе нам распрацаваць і правесці злёт там, дзе вы пажадаеце, там, дзе мы параім, Звычайна мы робім альбо спартыўна-актыўную частку, альбо бярэмся за арганізацыю ўсёй падзеі пад ключ.

Набор тыповых паслугаў у арганізацыі злёта:

- распрацоўка сцэнару

- парады па месцу правядзення

- спартыўныя спаборніцтвы:

1. устаноўка рознай ступені складанасці навясной паласы перашкодаў гл.фота
2. мабільны скаладром, вышыня – 7 м, 2 дарожкі  гл.фота
3. палявы цір (пнеўматыка і лук) гл.фота
4. водныя спабоніцтвы на каяках і каноэ гл.фота
5. судзейства, разметка і ўстаноўка пляцовак для мініфутбола і валлейбола гл.фота
6. начное каманднае арыентаванне
7. велаарыентаванне-квэст (навінка сезона 2013)

- мантаж дэмантаж палявого намётавага лагера

- пракат намётаў і кемпінгавага абсталявання

- пракат гукаўзмацняльнай апаратуры

- пракат генератараў

- тэхнічныя транспартныя паслугі

- кэтэрынг

- пракат палявой печы-пліты (да 50 чэл)

- арганізацыя вячэрніх забаўляльных праграмаў (рок і фольк группы, танцавальныя каллектывы, DJ)

Групы Крама, НРМ, Крамбамбуля, Яблочный чай, бард З.Вайцюшкевіч, Пиво вдвоем і інш.

Танцавальная група Фэры Дэнс, фольк-групы На Таку, Рада, Горынь .


ЖАНРАВЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ

WILD WEST PARTY - стылiзацыя Дзiкага Захаду. 

Гуляем у каўбоеў і індыянаў па-даросламу.

Асноўнаму складу Зялёнай каманды інтэлектуальна і практычна дапамагаюць правесці гэту падзею лепшыя рэканструктары паўночна-амерыканскай індыяністыкі і вэстэрну з Беларусі.

Індыянская вёска лакота, ноч у ціпі, баявыя пляскі, гонкі на каноэ і гульня хокэо (прататып хакея), каўбоі, золаташукальнікі, ірландскія танцы і канкан у салуне пад жывую кантры музыку… усё гэта мы можам зрабіць для вас у Беларусі! Гл. фотагалерэю

ФОЛЬК ФЭСТ 

Знаёмства з беларускай культурай праз рамяство, кухню, танцы, музыку і песьні. На працягу дня праводзім некалькі майстар-класаў па традыцыйных промыслах, напрыклад, пляценне паясоў, валянне войлаку, ганчарства, разбярства і т.д. Пры жаданні госці могуць паехаць не толькі з добрым успамінам, але і з драўлянай лыжкай ці паясом, зробленымі сваімі рукамі… а ўвечар – жывая музыка, навука народнага танцу, песьні ісмачная народная кухня!   Гл.фотагалерэю


КАМАНДАЎТВАРЭННЕ

ВЯРОВАЧНЫ КУРС  

Гл.фотогалерэю, 
Гл.Iнфармацыю аб вяровачным курсе

КАРПАРАТЫЎНЫ СПЛЫЎ   

Гл.фотагалерэю,  
Гл. сплывы по рэках
 

Сплыў на аднамясцовых каяках і ТРЭКІНГ ПА БАЛОТУ (камандаўтварэнне для кіраўніцтва, групы ад 2х да 5 чалавек) НАВІНКА 2013


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх