Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

ДА ВЫТОКАЎ


Маршрут: Музей народнай архітэктуры і побыту – Гарадзішча.

Кіламетраж – 50 км.

Працягласць: 5 г.

Ёсць пад Мінскам цікавае месца, дзе можна патрапіць у сапраўдную беларускую вёску, якой яна была 100 год назад. Гэта Музей народнай архітэктуры і побыту каля вёскі Азярцо. Драўляныя хаты, цэрквы, млыны, свіраны і карчма, прывезеныя з усёй Беларусі, размясціліся на прыгожых узгорках на берагах Пцічы. І унутры гэтых дамоў усё па-сапраўднаму – печы, лавы, гліняны посуд, куфры і лучыны. Супрацоўнікі музея з задавальненнем рапавядаюць пра звычай, побыт і традыцыю людзей, якія жылі ў гэтых хатах больш як 100 год назад.  

А побач з Азярцом ёсць вёска Гарадзішча на ўскрайку якога захавалася сапраўднае старажытнае славянскае гарадзішча. І вось жа гісторыкі кажуць, што гэта і ёсць першае месца размяшчэння горада Менска (так раней называўся Мінск). Гарадзішча і цяпер уражвае сваімі памерамі, хоць людзі тут даўно не жывуць. Менск “пераехаў” на раку Свіслач у далёкім 1067 г. А чаму пераехаў? Лепей пра гэта распавесці каля самога Гарадзішча.

 


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх