Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

ВАКОЛ БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ


Маршрут: Мінск - Косава – Ружаны – Камянец – Белавежская пушча – Брэст – Мінск.

Кіламетраж: 800 км.

Працягласць: 2 дні

Брэсцкай вобласці пашанцавала з помнікамі. Ёсць як мінімум 2 з іх вядомыя далёка за межамі Беларусі. Гэта Белавежская пушча і Брэсцкая крэпасць. На знаёмства з гэтымі і не толькі гэтымі гістарычнымі аб’ектамі разлічана дадзеная экскурсія. І памыляецца той, хто лічыць, што пра Брэсцкую крэпасць, пра якую ўсе мы чуем з дзяцінства, няма чаго больш даведвацца, а ў Белавежскай пушчы ўсё тое самае, што і ў любым музеі прыроды. Кожны з гэтых помнікаў хавае свае таямніцы і неспадзяванкі.

Першы дзень нашай экскурсіі пачынаецца з вандроўкі па шляхецкіх рэзідэнцыях Брэсцкай вобласці. Пад невялікі гарадком Косава насупраць адзін аднога стаяць 2 з іх - драўляная хата і вялізарны мураваны палац. Хата – адноўленая нядаўна сядзіба небагатага шляхецкага роду Касцюшкаў, у якой марознай зімой 1746 г. нарадзіўся будучы герой Польшчы, Амерыкі, Беларусі, ды Літвы Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Псеўдагатычны палац, які ўзвышаецца над наваколлем у нейкай сотні метраў ад сядзібы Касцюшкаў – гэта рэзідэнцыя багатага шляхецкага роду Пуслоўскіх, якія таямнічым чынам у пачатку ХІХ ст. ператварыліся з шараговай шляхты слонімскага павету ў буйнейшых землеўладальнікаў на Беларусі. Гісторыя кожнай гэтых сем’яў цікавая і захапляльная, а абодва будынкі вартыя фотааб’ектыва нават самага дарагога фотаапарата.

У 30 км. ад Косава, у вёсцы Ружаны – яшчэ адна рэзідэнцыя, толькі ўжо не беднага шляхціча і нават не буйнога прадпрымальніка, а аднаго з найбагацейшых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага – Сапегаў.  І палац іх, хоць і ляжыць у руінах, сапраўды дае ўяўленне аб ведчічнасці гэтагай старадаўняй фаміліі. Калісьці Сапегам не хапіла некалькіх крокаў, каб стаць уладарамі амаль ўсёй тагачаснай тэрыторыі Беларусі. Цяпер велічныя руіны барочнага палаца XVIII ст. часткова аднавілі. У флігелі размясцілі музей. Пра Сапегаў не забываюць і змогуць нешта распавесці пра іх і нам.

Далей мы накіроўваемся непасрэдна да Белавежскай пушчы. Уваход у гэты найстаражытнейшы лес Еўропы вартуе знакамітая Белая вежа, што находзіцца ў мястэчку Камянец. Гэта вежа-данжон была ўзведзена тут яшчэ ў XIII  ст. па загадзе галіцка-валынскага князя. У пяціпавярховым кругрым слупе зараз размясціўся музей. Дарэчы Белая вежа зусім не балага колеру, а чырвонага. Адкуль такая назва? На тое ёсць свае прычыны.

А вось і сама Пушча – пракаветны лес, які прыцягваў увагу людзей з самых старажытных часоў. Тут палявалі і вялікія князі літоўскія і польскія каралі і расійскія імператары і савецкія генсекі. Пушча шмат стагоддзя з’яўлялася крыніцай лесу, смалы, пянькі. Таму ахоўваць яе пачалі яшчэ ў часы ВКЛ. Але галоўнае багацце пушчы канешне ж не ў матэрыяльных рэсурсах, а ў прыродным багацці гэтага кутка Беларусі. Зрэшты, што тут доўга распавядаць, наведаўшы цудоўны, нядаўна адкрыты музей Белавежскай пушчы і вальеры каля яго, зразумееце гэта і самі.

Другі дзень нашай экскурсіі будзе поўнасцю прысвечаны аднаму гораду – старажытнаму Брэсту. За свае амаль 1000 год (будзе ў 2019 годзе) горад зведаў шмат бедаў і радасцяў. Яго ваявалі і немцы і шведы і французы і казакі і маскавіты, тут адкрываліся друкарні, манетныя двары, падпісваліся найважнейшыя дакументы і здзяйсняліся подвігі. І ўсё гэта адбывалася ў тым месцы, дзе зараз размяшчаецца Брэсцкая крэпасць. Пра гэту крэпасць мы ведаем у першую чаргу, як пра месца гераічнай абароны ў чэрвені 1941 г. Аднак гэты востраў на сутоку рэк Заходні Буг і Мухавец хавае ў сабе проста неверагодную колькасць гістарычных напластаванняў: старажытны драўляны горад Бярэсце XIII ст., адкапаны і закансерваваны археолагамі, рэшткі сярэднявечных гарадскіх манастыроў, цэркваў і касцёлаў, вялізарны комплекс буйнейшай абарончай фартэцыі Расійскай імперыі, і нарэшце мемарыяльны комплекс, прысвечаны 1941 г.

На сёння Брэсцкая крэпасць – гэта вялізарны музейны комплекс, абысці які поўнасцю, і наведаць усе музеі за дзень амаль немагчыма. Мы ж прапануем на заканчэнне экскурсіі наведаць адзін з самы невядомых музеяў гэтага комплекса – Форт №5. Там амаль няма экспазіцыі і нават не праведзена электрычнасць. Але мы думаем, што вам там спадабаецца.



Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх