Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

Гродна


Маршрут: Мінск – Гродна –Мураванка – Мінск.

Кіламетраж:  600 км.

Працягласць: 14 г.

У Гродна захавалася столькі помнікаў гісторыі, колькі няма ні ў адным горадзе Беларусі. Старадаўнія касцёлы і цэрквы, 2 замкі, старыя вузкія вуліцы і велічны Нёман, забяспечваюць гораду сапраўдную еўрапейскую атмасферу і спрыяюць паглыбленню ў гісторыю гэтага цудоўнага месца.

Наша экскурсія па Гародні пачынаецца з Каложскай царквы – аднаго са старэйшых будынкаў на тэрыторыі Беларусі, які ўзвышаецца на правым беразе Нёмана. Стоячы на высокім беразе, удалечыні можна пабачыць сілуэты 2 гродзенскіх замкаў, наведванне якіх, абавязковая частка нашай праграмы. Старэйшы з іх будаваўся яшчэ князем Вітаўтам, а Новы Замак – перадапошнім каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам ІІІ. У абодвух замках зараз пасяліліся музеі, якія таксама па жаданню можна наведаць (1 ці 2).

І якая экскурсія па Гродна без пешаходнага шпацыру па вузкіх вулачках горада. Да таго і тут ёсць, што паглядзець – старадаўнія шляхецкія палацы, праваслаўныя і каталіцкія манастары і канешне ж фарны касцёл – адзін з самых вялікіх у Беларусі.

Дапаўняе нашу экскурсію абзорны агляд былога прадмесця Гарадніцы, вуліцы Ажэшкі, а таксама наведванне заапарка, ці музея-аптэкі (па жаданню).

Ужо па дарозе назад мы заязджаем у в. Мураванка, што напаўдарогі да Мінска, дзе захаваўся адзін цікавейшых помнікам Рэнесанса на нашых землях – царква Раства Багародзіцы, які часам называюць храмам-крэпасцю. Чаму? Адказ на гэта пытанне даюць самі сцены храма. 


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх