Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

Кароткі канспект гісторыі Беларусі


Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны.

Кіламетраж: 320 км.

Працягласць:  8 г.

Беларусь багатая на гістарычныя помнікі, але яшчэ багацейшая на на руіны.

Гэта экскурсія па найбольш вядомых і важных руінах Беларусі. За адзін дзень яны распавядуць вам гісторыю гэтай зямлі ад пачатку і да сённяшняга дня.

У далёкім XIV ст. князь Гедымін паставіў на шляху з Вільні ў Наваградак вялікі каменны замак-кастэль. Менавіта тут ў 1385 г. пачалося аб’яднанне Літвы і Польшчы, у падзямеллях гэтага замка чакаў сваёй смерці князь Вітаўт. Шмат яшчэ чаго цікавага могуць распавесці сцены гэтай фартэцыі цікаўнаму госьцю. А з Юравай гары – старадаўняга язычніцкага капішча, што недалёка ад замка - паўстае цудоўны від на крэўскае наваколле. Шкада толькі, што ад замка засталіся адныя руіны.

А вось у Барунах нас чакае няспадязванка – добра захаваны касцёл і былы базыльянскі кляштар, дзе знаходзіцца ікона Божай Маці Барунскай – адной з важнейшых хрысціянскіх святыняў Беларусі. Зараз у касцёле і манастыры – ціха, а калісьці гэтыя мясціны поўніліся гарэзлівым смехам дзесяткаў шкаляроў – у Барунах 200 год назад размяшчалася адна з буйнейшых школ у Беларусі пра якую таксама ёсць, што распавесці.

Гальшаны – старадаўняя вотчына князёў Гальшанскіх.  Даўней на высокай гары каля мястэчка стаяў добраўмацаваны замак гэтых князёў. І хоць замак да нашых дзён не дайшоў,  від з гальшанскага гарадзішча адкрываецца цудоўны. У самім жа мястэчку нас сустрэне старадаўні касцёл, пабудаваны князем Сапегам у далёкім XVIIст.  Менавіта з касцёлам звязана адна  з найбольш таямнічы гісторый ў Беларусі пра прывід… Але  пра гэта мы распавядзем вам ужо ў саміх Гальшанах. А на ўскрайку мястэчка схаваліся руіны аднаго з найбольш велічных палацаў былой Рэчы Паспалітай – палаца Сапегаў. І хоць ад палаца таго засталося няшмат, але цікаўнаму наведвальніку нават асобная цаглінка можа расказаць шмат цікавага.

Для дзіцячай групы такога маршрута напэўна і хопіць, а вось дарослым мы прапануе заехаць яшчэ ў Вішнева, вёску, якая памятае Сымона Буднага, графоў Храптовічаў, сялянаў-касінераў, і як ні дзіўна… былога ізраільскага прэм’ера Шымона Пэрэса. І ў Дзесятнікі, дзе можна паблукаць па ваенных могілках нямецкіх салдат Iсусветнай вайны – вайны забытай і мала нам вядомай.  

 


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх