Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

РАДЗІВІЛАЎСКАЯ СПАДЧЫНА


Маршрут: Мінск - Нясвіж – Мір - Мінск

Адлегласць: 300 км.

Працягласць: 12 г.

Нясвіж – радавое гняздо Радзівілаў. Амаль паўтысячагоддзя тут жыў гэты найбуйнейшы магнацкі род Еўропы. Пасля сябе яны пакінулі прыгожы замак, парк і касцёл, у сутарэннях якога пахаваныя продкі Радзівілаў, пачынаючы з 16 ст.

Нясвіж надзвычай багаты на помнікі, гістарычныя падзеі і легендарныя  сюжэты.  Тут, на цэнтральнай плошчы, можна ўбачыць найстарэйшую ў Беларусі Ратуша, дзе дарэчы наведаць цікавы музей. А ў фарным касцёле захаваўся унікальны “перспектыўны” роспіс сценаў і столі. Ну і канешне сама рэзідэнцыя, якая хавае ў сябе шмат цікавага і таямнічага. Але галоўнае ў Нясвіжы не архітэктурныя помнікі, а памяць пра людзей, пра шматлікія пакаленні Радзівілаў – палітыкаў ,вайскоўцаў, музыкаў, падарожнікаў, чые лёсы – гэта лёсы Беларусі апошнія 500 год. А яшчэ ў Нясвіжы шмат легендаў – пра схаваныя скарбы, пра Чорную Панну Нясвіжа і падземны ход, які вядзе ад гэтага горада да другой Радзівілаўскай рэзідэнцыі – вёскі Мір.

А ў Міры нас чакае замак – сапраўдны сярэднявечны замак з высокімі вежамі, стромкімі лесвіцамі, вузкімі байніцамі і сваімі непаўторнымі легендамі. У Міры, дзе рэканструкцыя ідзе хутчэй, чым у Нясвіжы, ужо можна падняцца на адну з вежаў замка, пагуляць па пакоях палаца, спусціцца ў падзямелле. І яшчэ больш даведацца пра тых, хто тут уладарыў.

Зрэшты, гэта той маршрут якому не трэба рабіць рэкламу. Тут будзе цікава і дарослым і дзецям.  

   


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх