Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

ДЗІВОСЫ ПАСТАЎСКАГА КРАЮ


Маршрут: Мінск - Камаі – Паставы – Лучай – Слаўёва (Страусіная ферма) – Мінск.

Адлегласць: 420 км.

Працягласць: 11 г.

Пастаўшчына – адзін з паўночна-заходніх раёнаў Беларусі. Вялікія гістарычныя падзеі заўсёды абыходзілі гэты край: тут не было буйных баёў ў час апошняй вайны, тут не разбівалі Напалеона, і не знаходзілі скарбаў вікінгаў. Але Пастаўшчыне ёсць чым здзівіць нават патрабавальнага турыста.

Вось, напрыклад, унікальны касцёл у Камаях, пабудаваны ў 1606 г., у выглядзе невялікага абарончага замка. У яго сцяне засела каменнае ядро яшчэ са Шведскай вайны, а перад уваходам стаіць старажытны, высечаны  з камня крыж, які паходзіць яшчэ магчыма з дахрысціянскіх часоў.

У саміх жа Паставах нас сустракае праваслаўная царква св. Мікалая і неагатычны касцёл св. Антонія Падуанскага. А уздоўж цэнтральнай плошчы прыцягваюць увагу адна-двух павярховыя домікі незвычайнай формы – гэта спадчына знакамітага падскарбія ВКЛ, буйнога магната XVIII ст. Антонія Тызенгаўза. Ён запрасіў у Беларусь майстроў з усёй Еўропы, каб наладзіць у ВКЛ мануфактурную вытворчасць і для іх пабудаваў гэтыя дамы, якія цудам захаваліся на нашых часоў. Дайшоў да сённяшняга дня і палац Тызенгаўзаў у Паставах, экскурсіі вакол якога праводзяць яго цяперашнія уласнікі – дактары пастаўскай бальніцы.

Калі выехаць з Паставаў на усход, то праз 20 км. дарога сама прывядзе проста пад браму прыгожага барочнага касцёла св. Тадэвуша, дзе ўнутры захаваліся унікальныя роспісы XVIII ст., а тэрыторыя вакол якога актыўна абрастае незвычайным ландшафтным паркам дзякуючы высілкам маладога актыўнага ксяндза.

Прадпрымальніцтва на Пастаўшчыне не спынілася на інавацыях Тызенгаўза. У пачатку 1990-ых гадоў менавіта пад Паставамі ўзнікла першая ў Беларусі страусіная ферма. Існуе яна і цяпер, каля вёскі Салаўіха і на сёння ўяўляе сабой невялікі заапарк з рознымі экзатычнымі жывёламі, які можа наведаць любы жадаючы. У тым ліку і мы.  

 


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх