Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

СТАРАЖЫТНЫ ПОЛАЦК


Маршрут: Мінск – Полацк – Бярэзінскі запаведнік - Мінск

Кіламетраж:   520 км.

Працягласць: 12 г.

Вось ужо 11 стагоддзяў стаць на сутоку Дзвіны і Палаты найстарэйшы горад  Беларусі - Полацк. За сваю доўгую гісторыю быў ён і сталіцай магутнага Полацкага княства, і цэнтрам ваяводства, а ў 20 ст. некаторы час і вобласці. Па вуліцах Полацка хадзілі Еўфрасіння Полацкая і Францыск Скарына, Усяслаў Чарадзей і Стэфан Баторы. Тут будаваліся замкі, храмы і манастыры…

Да сённяшніх дзён з усяго таго багацця архітэктуры дайшло на жаль вельмі мала. Але і тых нешматлікіх помнікаў, якія засталіся з лішкам хапае на цудоўную і пазнавальную экскурсію. Ды і высілкі палачанаў нельга не заўважыць – яны ўсяляк імкнуцца ажывіць гісторыю свайго горада. У горадзе дзейнічае больш за дзесяць музеяў, кожны год на вуліцах горада адкрываюцца новыя помнікі.

Гісторыя любога горада пачынаецца з гарадзішча. У Полацка яно заўважнае здалёк – на высокай гары, каля самага берага Заходняй Дзвіны узвышаецца велічны храм Св. Сафіі, пабудаваны яшчэ самім Усяславам Чарадзеем у ХІ ст. і перабудаваны ў XVIIIст. манахамі базыльянамі ў барочным стылі. Цяпер у сценах храма размяшчаецца музей, дзе можна даведацца ўсю доўгую гісторыю гэтага месца.

Пасля музея варта трохі прагуляцца па вуліцам горада. Калі добра прыглядацца, то ў сучаснай забудове ХХ ст. можна знайсці цікавыя напаміны пра своеасаблівае самакіраванне горада ў сярэднявеччы, пра манахаў езуітаў і калегіум, адгалоскі войнаў з Іванам Грозным, знайсці цэнтр Еўропы і помнік адной з літар беларускага алфавіту.

Але не варта забывацца на музеі. Трэба наведаць яшчэ хаця б адзін. Мы раім  музей кнігадрукавання з грунтоўнай і цікавай экспазіцыяй аб гісторыі кнігі ад старажытных егіпцянаў да Францыска Скарыны і Сымона Буднага. Або музей Ткацтва, таксама вельмі густоўны і інфарматыўны.

Завяршэннем жа экскурсіі канешне ж будзе наведванне Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра.  Старажытная абіцель, заснаваная самой святой Еўфрасінняй у далёкім ХІІ ст. Тут захаваўся найстаражытнейшы храм у Беларусі, узведзены яшчэ самой святой, тут жа захоўваюцца яе мошчы, вярыгі і копія крыжа, створанага па яе ж заказу. Наведванне манастыра – гэта магчымасць дакрануцца да самых глыбінь беларускай гісторыі, але найперш  напоўніцца цішай і спакоем гэтага святога месцам.

Па дарозе назад магчымы заезд у Бярэзінскі біясферны запаведнік і прагулка да вальераў з жывёламі.  

    


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх