Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

МЯСТЭЧКІ НАЛІБОЦКАЙ ПУШЧЫ: ГІСТОРЫЯ І ЛЮДЗІ


Маршрут: Мінск - Ракаў – Тупальшчына - Івянец – Мінск.

Кіламетраж: 130 км.

Працягласць: 5 г.

Ёсць такое трохі прызабытае беларускае слова – мястэчкі. Даўней яно абазначала населены пункт па памерах большы за вёску, але меншы за места (так у нас раней называлі горад).  Мястэчкі мелі свой непаўторны лад жыцця, свае традыцыі і культуру. Мястэчка было месцам сустрэчы шляхецкай і сялянскай культуры, месцам, дзе жыў і добра сябе пачуваў, як бы зараз сказалі “сярэдні клас” часоў ВКЛ. Мы прапануем вам наведаць 2 мястэчкі Беларусі – Ракаў і Івянец. Яны знаходзяцца ў глыбіні былой Налібоцкай пушчы і таму захавалі свой непаўторны рытм жыцця, помнікі архітэктуры і цікавых людзей.

Мястэчка Ракаў атрымала назву  не ад  ракаў, што водзяцца ў рэках, бо ў Іслачы, якая працякае праз мястэчка гэтыя жывёліны не жывуць зусім. У мясцовых краязнаўцаў ёсць цэлы шэраг сваіх версій, кожнай цікавей за іншую. Багатай фантазіі ў Ракаве сапраўды ёсць дзе разгарнуцца: тут захавалася старажытнае гарадзішча, вельмі старыя праваслаўныя, каталіцкія і габрэйскія могілкі, царква і касцёл. Ракаў з даўніх часоў славіўся ў Беларусі, як цэнтр ганчарства і правядзення буйных свіных кірмашоў. У ХІХ ст. у Ракаў пісалі лісты Леў Талсты і Элаіза Ажэшка.

А каму пісалі? Ну дык даведаецеся на экскурсіі.

А яшчэ на ўскрайку  Ракава ёсць месца, дзе з-пад зямлі б’е святая крыніца. Па легендзе, калісці даўно тут з’явіўся вобраз Божай Маці і з таго часу крыніца набыла лекавыя якасці, асабліва ад захворванняў вачэй.

З Ракава да Івянца вядзе прыемная дарога ўздоўж ракі Іслач. Мы зробім невялікі прыпынак ва ўрочышчы Тупальшчына, дзе на мясцовых могілках пахаваны знакаміты пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры Вінцэнт Дуні н-Марцінкевіч.

Івянец – яшчэ адно старажытнае мястэчка сустракае нас прыгожым неагатычным касцёлам св. Аляксея пач. ХХ ст. У цэнтры мястэчка нас чакае яшчэ большая неспадзяванка – тут захаваўся адзін з прыгажэйшых барочных храмаў Беларусі – касцёл св. Міхаіла, а таксама манастыр францысканцаў. Івянец, як і Ракаў – вядомы цэнтр ганчарства. Тут ёсць і музей прысвечаны менавіта традыцыйнаму ганчарнаму рамяству гэтага рэгіёна.    

 


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх