Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

ТАЯМНІЦЫ СЛОНІМСКАЙ ЗЯМЛІ


Маршрут: Мінск - Жыровічы – Сынкавічы - Слонім – Альберцін – Мінск.

Адлегласць: 430 км.

Працягласць: 11 г.

Слонімскі раён валодае напэўна нейкай таямніцай, бо дзіўна, што на такой невялікай тэрыторыі ў цэнтры Беларусі захавалася столькі ўнікальных архітэктурных і гістарычных помнікаў. І ў дадзенай экскурсіі мы прапануем вам пазнаёміцца з найбольш цікавымі з іх.

У першую чаргу гэта, канешне, Жыровіцкі манастыр – унікальны архітэктурны комплекс, які вядзе сваю гісторыю з далёкага XV ст., калі на землях падскарбія ВКЛ Аляксандра Солтана аб’явіўся каменны абраз Божай Маці. Абраз цудам дайшоў да нашых дзён і захоўваецца ў манастырскай абіцелі, узведзенай яшчэ ў XVIIст. уніацкім базыльянскім ордэнам. Гісторыю цудоўнага ўратавання абраза Жыровіцкай Божай Маці і іншыя таямніцы гэтага старажытнага манастыра вам распавядуць навучэнцы сіменарыі, якая размяшчаецца тут жа.

Наступны пункт экскурсіі – яшчэ адна таямніца Слонімшчыны: на ўскрайку маленькай вёскі, удалечыні ад вялікіх гарадоў узвышаецца магутны храм-крэпасць – царква св. Міхаіла Арханёла. Хто, калі і для чаго будаваў гэты храм з моцнымі абарончымі элементамі – вежамі, байніцамі, машыкулямі – да гэтага часу не высветлена. Адное мы ведаем дакладна – сумяшчэнне гатычных і рэнесансных элементаў у праваслаўным храме робіць яго ўнікальным помнікам архітэктуры не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы.

Прыемна здзівіць можа таксама і цэнтр Слонімскага раёна. У  Слоніме захавалася ажно 3 старажытныя храмы XVII-XVIIIст., сінагога XVIIст. (адна са старэйшых у Беларусі) і камяніцы стагоддзя XIX. Усё разам стварае утульны і цікавы гістарычны цэнтр горада, у якім адбывалася шмат важных падзей і пра які ёсць што распавесці цікаўнаму экскурсанту.

А на заканчэнне нашай экскурсіі мы наведваем слонімскае прадмесце Альберцін, дзе захаваліся палац і парк графоў Пуслоўскіх XIXст. Размешчаныя на беразе прыгожага возера, яны распавядаюць пра распавядаюць пра жыццё і дзейнасць гэтага старадаўняга шляхецкага роду і з’яўляюцца добрым заканчэннем нашай экскурсіі.    

 


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх