Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 631 85 69 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

ЗАСЛАЎСКІЯ ЎЗГОРКІ


Маршрут: Заслаўе - Радашковічы

Кіламетраж: 90 км.

Працягласць: 6 г.

Заслаўе старэйшае за Мінск больш чым на 80 год. Адна з першых гісторый пра Беларусь, якую расказваюць дзецям у школах – гэта гісторыя князя Ізяслава, які даў назву гэтаму гораду і ягонай маці Рагнеды. Аднак пра Заслаўе можна не  толькі прачытаць у старажытных летапісах, у ёсць і на што паглядзець.

Найперш гэта старажытнае гарадзішча “Замэчак” на ўскрайку Заслаўя. На сёння ад умацаванага паселішча засталіся толькі невысокія валы, але менавіта тут, па перакананню гісторыкаў жыла ў выгнанні княгіня Рагнеда са сваім сынам Ізяславам. Пра лёс гэтай жанчыны ведаюць здаецца ўсе дзеці і дарослыя ў Беларусі, але гісторыя гэта вельмі глыбокае і тут заўсё можна даведацца нешта новае для сябе.

Але акрамя невысокіх узгоркаў  “Замэчака”  ёсць ў Заслаўі высокія замкавыя валы. Яны ўзвышаюцца ў цэнтры горад і здалёк абазначаюць месца, дзе калісьці стаяла адна з першых у ВКЛ фартэцыяў пабудаваных па новаітальянскай сістэме. Што такое новаітальянская сістэма пабудовы замкаў? Ну дык мы вам на экскурсіі і раскажам.

Фартэцыю пабудаваў у канцы XVIст. мінскі стараста Ян Глябовіч. Унутры валоў ён размясціў палац і кальвінскі збор (Глябовіч, як і шмат хто з тагачаснай шляхты быў пратэстантам). Палац, на жаль не захаваўся, а вось былы збор,  цяпер царква Праабражэння Гасподняга, і сёння адчыняе дзверы для ўсіх жадаючых – вернікаў і экскурсантаў.

Акрамя спадчыны магнатаў у Заслаўі здолелі захаваць і невялікую “выспу” сялянскай культуры. Недалёка да Валоў ужо другое дзесяцігоддзе функцыянуе этнаграфічны музей “Хата Завозніка”, дзе кожнаму жадаючаму пакажуць і правядуць унутры старога паравога млына, завядуць у свіран, кузню, і непасрэдна саму хату завозніка, дзе адноўлены сялянскі побыт пачатку мінулага стагоддзя. А хто такі гэты завознік? Пэўна там вам і распавядуць.

 Напрыканцы экскурсіі па Заслаўю, асабліва калі група дзіцячая, мы праяжджаем страдаўні заслаўскі марыіненскі касцёл і рушым на ускраіну Заслаўе, дзе ў невялікім лесе размяшчаецца яшчэ адзін музей – “Музей міфалогіі і лесу”. Ваўкалакі, дамавікі, вужыная каралева…  Дзецям там страшнавата і таму вельмі цікава.  

Пасля Заслаўя мы перамяшчаемся ў у іншы невялікі гарадок – Радашковічы. На жаль такіх старажытных помнікаў, як у Заслаўі тут няма, але затое ў Радашковічах ужо шмат год функцыянуе завод керамічных вырабаў. Там робяць з гліны кубкі і талеркі, збаны і сувеніры і шмат чаго яшчэ. А таксама водзяць экскурсіі па самім заводзе, дзе паказваюць, як яны гэта ўсё робяць. Напрыканцы відавочна можна будзе набыць сувеніры ў фірмовай краме завода.

 


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх